Site hosted by Angelfire.com: Build your free website today!
БЕЛАРУСЬ

Люблю я сваю Радзіму,
Люблю я сваю Беларусь.
Дзе бярозы стан свой нахілілі
Пад цяжарам бялюткім аблок

Тут лясоў вельмі шмат і азёраў
І Палесьсе навокал глядзіць.
Ноччу месяц тут ходзіць дазорам
І краіна ўся зіхаціць

Зіхаціць яна так, таму што
Вельмі шмат у яе азёр
У яе ёсьць Бел
авежская пушча
З добрым зубрам, з асілкам дзіком.

Люблю я сваю Радзіму.
А як жа яе не любіць?
Бо гэта мая краіна
І сэрца за яе баліць!




ЖЫЦЬЦЯ, СВАБОДЫ, ВОЛІ!

Жыве ў маім сэрцы матуля
Любімая ды нязроўная
Жыве ў маім сэрцы бацька
Жыве ў ім сястрычка
Жыве ў ім невычэрпная
Родных твараў крынічка
Але ёсьць у ім месца адзінае
Радзіме, у жыцьці што любімая
Дый мове, дый роднаму слову
ЖЫВОМУ, ЖЫВОМУ, ЖЫВОМУ!
Адзінай маёй мове,
Адзінаму народу
ЖЫЦЬЦЯ, СВАБОДЫ, ВОЛІ!
Не ведаючы пагрому...



Інтэрнэт

Кожный дзень з жаданьнем дзікім
Я іду ў інтэрнэт
Там заўсёды сустракаю
Тых, з кім жыў бы цэлы век!
Беларусак, Беларусаў
Ведзьмянятак, Кабаноў
Назіральнікаў, Ліянак
Шмат сябровак і сяброў!
А галоўнае, што ў нэце
Усё не так як у нашым сьвеце
Усе табе дапамагаюць
Па-беларуску размаўляюць!